Гары Потэр па-беларуску

Канешне, я магу дзеля понту пачаць "блішчаць" мяккімі знакамі і "ня" замест "не" да месца і не да месца, але Я ВУЧЫЎ НАРКОМАЎКУ. Гэта не я благі невук, мяне падставіла сістэма. Сістэма гэта адстой.
Так вось, нешта я сядзеў са спадарыняй Тарасевіч і абмяркоўваў беларускія словы. У працэсе псіхалагічнага эксперыменту, спадарыня Тарасевіч адмаўлялась мацюкацца па-беларуску і гаворыць "лайно". Так вось, а сутнасць у тым, што я чагосьці палез шукаць Потэра на беларускай мове, і ЗНАЙШОЎ жа.


Запампаваць цуд тут . Пакуль што там толькі пяць з сямі кніг ( няма "Кубка агню" і "Ордэна Феникса"). Але ж пераклали и "Квідыш скрозь стагоддзі", "Чароўныя істоты і дзе іх шукаць", "Гары Потэр: Прыквел"( я яго нават на расейскай яшчэ не чытаў, вось трэба паспрабаваць хоць гэта) і найцікавейшае - "Байкі барда Бідля". Беларускі гід па Потэру. Тарашкевіца.

Шукаў я гэта па гуглу і праз укантакце. Праз кантакт нават знайшоў аднаго з перакладчыкаў ( stalker master). Колькі ж часу на адзін том пайшло? Мабыць, калі перастану быць занадта сарамливым падонкам, паспрабую спытаць. 

О, зараз палазіў па сайту, там нават спецыяльны раздзел для беларускамоўных. І люд праз форум дапамагае перакладаць.

Posted in , . Bookmark the permalink. RSS feed for this post.

Leave a Reply

Технологии Blogger.

Search

Swedish Greys - a WordPress theme from Nordic Themepark. Converted by LiteThemes.com.